«Архитектурная студия «ЗРОБІМ»»

    Поделитесь мнением
    ОтличноОчень хорошоНеплохоПлохоУжасно
    Добавить фото

    О нас

     

    Мы заўсёды думаем, што архітэктура гэта не проста сукупнасць форм, гэта адносіны паміж чалавекам, прасторай і часам. Архітэктар, што працуе над праектам, закладае тыя адносіны, што будуць развівацца ў кантэксце часу і гісторыі. Адносіны паміж людзьмі і формай у прасторы прыносяць пэўныя пачуцьці, эмацыянальныя перажываньні. Архітэктура нясе думку, ідэю, захаваную ў форме. З гэтай нагоды яе можна параўнаць з паэзіяй.

     

    Наша каманда мае свой уласны погляд на тое, якой павінна быць сапраўдная архітэктура. Нам блізкі простыя формы, што дазваляюць святлу і прасторы стаць нечым матэр'яльным, уплываць на нашы пачуцці. Нам важны кантэкст месца, у якім мы працуем. Любая форма павінна не нашкодзіць асяроддзю, а толькі дапоўніць яго. Нам важны адносіны паміж архітэктурай і людзьмі. Архітэктура як музыка, павінна уплываць на пачуцці людзей, што знаходзяцца сярод яе. Мы разумеем сваё месца у кантэксце гісторыі, з павагай адносімся да таго, што будавалася да нас. Як архітэктары, мы імкнемся ўзяць усё лепшае ад мінулага і дапоўніць яго сучаснымі ідэямі.

     

    Калі думаць такімі пласкасцямі, знікае абмежаванасць. Не важна ў якім архітэктурным стылі мы працуем, не важна якога памеру аб'екты мы ствараем, галоўнае каб яны былі разлічаны на людзей, што будуць імі карыстацца.

     

    На сёньняшні дзень нашай студыяй рэалізуецца шэраг аб'ектаў па ўсёй Беларусі. Мы прапануем не толькі паслугі практавання, але комплексны падыход ад "ідэі да поўнай рэалізацыі аб'екта″. Заказваючы праект у нас Вы можаце разлічваць на прафесіаналізм, крэатыўнасць і індывідуальны падыход да кожнага кліента! Што бы Вы не заказалі, мы ЗРОБІМ гэта з густам!

    Предложить исправление
    ООО "Арт-студия "Зробим"
    Юридический адрес: г. Минск,ул. Мележа, д.5, корп.2, каб. 1
    УНП: 191619308
    На правах рекламы
    Вы владелец?
    Этот сайт использует cookies
    Понятно